[ 18:13 ]  Расейскія інтэлектуалы пратэстуюць супраць выключэньня твораў савецкіх пісьменьнікаў-дысыдэнтаў з праграмаў вну

МАСКВА. Расейская газэта “Ізвестия” сёньня надрукавала адкрыты ліст групы інтэлектуалаў, якія пратэстуюць супраць магчымага выключэньня твораў вядомых савецкіх пісьменьнікаў-дысыдэнтаў з праграмы вышэйшых навучальных установаў. У лісьце на імя міністра адукацыі Расеі Уладзімера Філіпава подпісы паставілі такія асобы, як Андрэй Вазьнясенскі, Фазыль Іскандэр, Андрэй Макаревіч ды іншыя. У заяве адзначаецца, што са сьпісаў пісьменьнікаў, творы якіх вывучаюць у ВНУ, пачалі зьнікаць прозьвішчы Барыса Пастэрнака, Андрэя Платонава, Ганны Ахматавай, Восіпа Мандэльштама ды Барыса Пастэрнака.