[ 17:59 ]  У адстаўку пайшоў яшчэ адзін міністар альбанскага ўраду

ТЫРАНА. Сёньня ў адстаўку пайшоў яшчэ адзін міністар альбанскага ўраду. Сокал Нака – міністар у справах эўрапейскай інтэграцыі – заявіў, што ён пайшоў у адстаўку, таму што ня можа далей працаваць з прэм’ер-міністрам краіны Фатасам Нана. Учора ў адстаўку пайшоў міністар замежных справаў Альбаніі Ілір Мэта. Мэта патлумачыў свой сыход тым, што кіраўнік кабінэту міністраў імкнецца ўзяць зьнешнюю палітыку краіны пад асабісты кантроль.