[ 17:33 ]  У Іраку пачаўся набор жаўнэраў у новае войска

БАГДАД. Сёньня ў Іраку пачаўся набор жаўнераў у новае войска краіны. Амэрыканскі капітан Джым Хікман заявіў, што набор вядзецца ў Багдадзе, у Басры на поўдні краіны і ў Масулы на поўначы. У сталіцы Іраку заявы ўжо падалі некалькі сотняў маладых людзей, пераважна былых жаўнераў. Падрыхтоўка першай тысячы вайскоўцаў пачнецца ў жніўні.