[ 06:18 ]  Белы Дом апублікаваў дакумэнты выведкі за 2002 г. адносна Іраку

ВАШЫНГТОН. Белы Дом даў доступ грамадзкасьці да рассакрэчаных дакумэнтаў выведкі , якія сьцьвярджаюць пра выяўныя доказы таго, што Ірак шукаў уран для вытворчасьці ядзернае зброі. Частка дакумэнтаў з выніковай справаздачы Амэрыканскай Нацыянальнай Выведкі, датаваныя кастрычнікам 2002 г. , абнародаваныя ўчора. Паведамляецца, што большасьць агэнцтваў выведкі перакананыя, што Ірак “робіць агрэсыўныя спробы” дзеля авалоданьня матар’яламі для ядзернай зброі” і гэтыя спробы “забясьпечваюць пераканаўчы доказ”, што Ірак працуе з праграмамі ядзернай зброі . Гэтыя дакумэнты ўлучаюць таксама “альтэрнатыўны погляд” з Бюро Выведкі і Дасьледаваньня пры Дзярждэпартамэнце ЗША: “зьвесткі пра імкненьне Іраку набыць натуральны уран ў Афрыцы даволі сумнеўныя”. У сёлетняй студзеньскай прамове прэзідэнт ЗША Дж.Буш казаў, што Брытанія даведалася пра пошукі Іраку “значнае колькасьці урану з Афрыкі”. Брытанія па-ранейшаму сьцьвярджае, што заява – слушная, але афіцыйныя асобы ЗША цяпер заяўляюць, што гэта не павінна было прагучаць у прамове Дж. Буша, паколькі грунтавалася на адной крыніцы.