[ 17:43 ]  "Рэпарцёры бяз межаў" крытыкуюць папраўкі да Крымінальнага кодэксу Харватыі

ЗАГРАБ. Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры бяз межаў” сёньня заявіла, што апошнія папраўкі да Крымінальнага кодэксу Харватыі і праэкт Закону аб друку зьяўляюцца ўдарам па свабодзе прэсы ў краіне.Згодна з прапанаванымі папраўкамі да Крымінальнага кодэксу Харватыі, якія былі прынятыя на апошнім тыдні, абвінавачаны ў паклёпе журналіст будзе вымушаны даказваць, што інфармацыя, якую ён надрукаваў, была праўдзівай альбо ў яго былі падставы меркаваць, што яна была праўдзівай. За паклёп, згодна з папраўкамі, можна атрымаць пакараньне -- год турэмнага зьняволеньня. “Рэпарцёры бяз межаў” таксама крытыкуюць артыкул Закону аб друку, які дае магчымасьць афіцыйным уладам адмовіцца прадастаўляць інфармацыю сродкам масавай інфармацыі без тлумачэньня прычынаў.