ЛЁНДАН. Сёньня ў Вялікай Брытаніі было знойдзенае цела Дэвіда Кельлі, дарадніка брытанскага міністра абароны, які зьнік учора ўвечары. Афіцыйная ідэнтыфікацыя пакуль не была праведзеная. Прычыны сьмерці не паведамляюцца. Мяркуецца, што менавіта Кельлі мог быць тым, хто перадаў ВВС інфармацыю пра тое, што ўрад Вялікай Брытаніі сфальсіфікаваў паведамленьне пра ірацкую зброю масавага зьнішчэньня. Раней Кельлі прызнаў, што размаўляў з карэспандэнтам ВВС, аднак ён адмаўляў, што перадаў яму інфармацыю для рэпартажу. На мінулым тыдні адмысловы камітэт ніжняй палаты брытанскага парляманту прыйшоў да высновы, што абвінавачваньні на адрас Кельлі, хутчэй за ўсё, безгрунтоўныя.