КАІР. Расейскі міністар замежных справаў Ігар Іваноў сёньня заклікаў да прыняцьця новай рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН у пытаньні Іраку, каб дамагчыся стабілізацыі ў краіне. Пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам Іваноў заявіў, што новая рэзалюцыя Рады бясьпекі ААН патрэбная, каб вялікая колькасьць краінаў магла прыняць удзел у шматнацыяльных сілах у Іраку. На думку Іванова, для ўсталяваньня новага палітычнага ладу ў Іраку таксама спатрэбіцца дапамога ААН.