КАПЭНГАГЕН. Былы кіраўнік групы ваенных інспэктараў ААН Ганс Блікс заявіў, што дацкі ўрад у сакавіку памылкова інфармаваў парлямант краіны адносна наяўнасьці ў Іраку зброі масавага зьнішчэньня. Блікс адзначыў, што ў міністра замежных справаў Даніі Пэра Стыга Мюлера ня было ніякіх доказаў валоданьня рэжымам Хусэйна гэтай зброяй. Данія разам зь Вялікай Брытаніяй была саюзьнікам Злучаных Штатаў цягам ірацкай вайны.