ВАШЫНГТОН. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр знаходзіцца з афіцыйным візітам у Вашынгтоне. Плянуецца яго выступ на аб’яднанай сэсіі Кангрэсу ЗША сёньня і перамовы з прэзідэнтам ЗША Дж. Бушам у Белым Доме. Абодва лідары таксама плянуюць ўзяць удзел у прэсавай канфэранцыі, якая адбудзецца апоўначы паводле цэнтральна-эўрапейскага часу. Блэр паведаміў учора, што будзе абараняць цьверджаньне пра спробы Садама Хусэйна набыць уран у Афрыцы дзеля вытворчасьці ядзернай бомбы, – ад гэтага цьверджаньня бліжэйшае абкружэньне Буша адмовілася. Блэр заявіў таксама, што брытанскія зьвесткі пра тое, што Ірак мог актывізаваць зброю масавага зьнішчэньня цягам 45 хвілінаў, былі дакладныя. На гэтай інфармацыі грунтаваліся падставы вайны супроць рэжыма Садама Хусэйна.