ВАШЫНГТОН. Кіраўнік амэрыканскай Федэральнай рэзэрвовай сыстэмы Ален Грынспэн лічыць, што ў другой палове гэтага году можна чакаць паляпшэньня эканамічнай сытуацыі ў ЗША. Выступаючы ў Кангрэсе ЗША, ён падкрэсьліў, што працэс стабілізацыі амэрыканскай эканомікі стаўся больш доўгім, чым меркавалася. Грынспэн не выключыў далейшага скарачэньня уліковай стаўкі, цяперашні паказчык якой знаходзіцца на самым нізкім на апошнія 45 гадоў узроўні – 1 адсотак.