ВАШЫНГТОН. Міністар замежных справаў Афганістану доктар Абдула зьвярнуўся да ЗША і іншых заходніх краінаў з прозьбай пра істотную эканамічную дапамогу для яго краіны. Ўчора доктар Абдула наведаў штабкватэру Радыё Свабода у Вашынгтоне.
Ён заявіў, што Афганістан катэгарычна абвяргае любыя магчымасьці суседніх кріанаў зьмяніць яго межы. Выступаючы ў штаб-кватэры Радыё Свабода, ён падкрэсьліў, што любыя падобныя спробы прывядуць да дэстабілізацыі ўсяго рэгіёну і паставяць пад пагрозу суверынітэт Афганістану.