[ 17:26 ]  Улады Ганконгу дазволяць публічную дыскусію аб дэмакратычных рэформах

ГАНКОНГ: Улады Ганконгу паведамілі, што дазволяць правесьці цягам бліжэйшых двух гадоў публічную дыскусію ў справе дэмакратычных рэформаў. 1 ліпеня ў 6 гадавіну вяртаньня Гангонга пад кантроль Пэкіну, 500 тысячаў жыхароў гэтага анкляву дэманстравалі супраць новага закону ў справе падрыўной дзейнасьці, і дзееньняў уладаў падчас эпідэміі САРС. Улады адтэрміноўваюць ўваход ў сілу новага заканадаўства, аднак дзесяткі тысячаў чалавек заклікалі да адстаўкі кіраўніка адміністрацыі Ганконгу Тунг-Чы-Гва, а таксама прыняцьця ўнівэрсальных законаў датычных анты-ўрадавай дзейнасьці.