МАСКВА: Намесьнік дырэктара будаўнічай кампаніі, Саід –Хамзат Гаірбекаў, стаў першым кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Чачэніі. Прадстаўнік крамлёўскай камісіі правоў чалавека Элла Панфілава лічыць, што цяперашні прэзыдэнт Аслан Масхадаў таксама павінен мець магчымасьць балятавацца на гэтую пасаду, паколькі ён заявіў аб гатоўнасьці змагацца з тэрарызмам, і заклікаў чачэнскіх сэпаратыстаў скласьці зброю. Аднак дараднік Пуціна Сяргей Ястржэмскі заявіў, што амністыя не распаўсюджваецца на Масхадава, і ён ня можа ўдзельнічаць у выбарах. Прэзыдэнцкія выбары ў Чачэніі зьяўляюцца часткай пляну нармалізацыі абстаноўкі ў Чачэніі, хаця баі паміж фэдэральнымі сіламі і чачэнскімі партызанамі працягваюцца.