[ 14:42 ]  Прэм'ер Ізраілю абмяркоўвае з брытанскімі лідэрамі блізкаўсходні мірны плян

ЛЁНДАН: Прэм’ер Ізраілю Арыель Шарон распачаў у Лёндане перамовы з кіраўніцтвам Велікабрытаніі. Яшчэ сёньня, ён абмяркуе сытуацыю на Блізкім Усходзе з прэм’ерам Тоні Блэрам. Мяркуецца, што брытанскія палітыкі заклічуць Ізраіль паскорыць працэс дэмантажу габрэйскіх пасяленьняў, і вызваліць з турмаў болей палестынцаў. У сваю чаргу Шарон хоча дамагчыся, каб Лёндан спыніў свае кантакты з палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам. З дапамогай ЗША, Ізраілю ўдалося ізаляваць палестынскага лідэра ў Рамала. Ізраільскі прэм’ер лічыць, што Арафат перашкаджае палестынскаму прэм’еру Аббасу ў ажыцьцяўленьні “ мірнага пляну” званага “ дарожнай мапай”. Міністр замежных справаў Джэк Строў станоўча ацаніў тое, што Ізраіль падтрымлівае гэты плян.