[ 14:33 ]  Парлямэнт Кіпру аднагалосна ратыфікаваў далучэньне краіны да Эўразьвязу

НІКОЗЫЯ: Парлямент Кіпру аднагалосна ратыфікаваў далучэньне грэцкай часткі выспы да Эўразьвязу. Кіпр зьяўляецца адзіным з 10-ці краінаў-кандытаў, дзе не праводзіцца рэфэрэндум ў пытаньні далучэньня да Эўразьвязу. Паўночная частка Кіпру населеная этнічнымі туркамі, не прызнаня міжнароднай супольнасьцю, за выключэньнем Турцыі. Сем краінаў –кандыдатаў, ужо правялі рэфэрэндумы, а ў Латвіі і Эстоніі яны адбудуцца да канца гэтага году. Пашырэньне павінны таксама ратыфікаваць усе 15 парлямантаў цяперашніх сябраў Эўразьвязу.