ЛЁНДАН. Міністар замежных справаў і па справах Садружнасьці Вялікай Брытаніі Джэк Стро сёньня абараніў брытанскія публікацыі, якія спасылаліся на спробы Іраку набыць уран у Афрыцы. Джэк Стро адзначыў, што Цэнтральнае Агэнцтва Выведкі ЗША не патлумачыла, чаму гэтая інфармацыя абвешчаная сумнеўнай. Джэк Стро сказаў, што вестка пра спробы Іраку набыць уран ў Нігэрыі грунтуецца на надзейнай крыніцы выведкі, не залежнай ад ЗША.
Гэтае абвінавачаньне супроць Іраку было ўлучанае ў брытанскае ўрадавае дасье летась ў верасьні, калі Вялікая Брытанія і ЗША папярэджвалі ўрад Садама Хусэйна пра неадкладнае раззбраеньне і пагражалі суворым санкцыямі.