[ 16:14 ]  Брытанскі міністар замежных справаў аб спробах Іраку набыць уран

(ЛЁНДАН) Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро паведаміў сёньня ў лісьце на адрас брытанскай палаты абшчынаў, што ЦРУ выказвала сумненьні наконт сьвярджэньняў аб спробах Іраку набыць уран у Афрыцы, аднак не патлумачыла чаму. Паводле словаў Стро, гэтае цьверджаньне базавалася на зьвестках выведкі, сабраных па-за межамі ЗША, якія заслугоўвалі даверу. Абвінавачаньні супраць Іраку грунтаваліся, сярод іншага, на дасье брытанскага ўраду