(ДЖЭЛЯЛЯБАД) Сёньня на афгана-пакістанскай мяжы адбыліся ўзброеныя сутыкненьні пасьля таго, як пакістанскія вайскоўцы ўвайшлі на тэртыорыю Афганістану. Паводле сьведкаў, страляніна ў раёне афганскай вёскі Якубі Хандаў адбывалася цягам 45 хвілінаў. Пасьля гэтага пакістанскія вайскоўцы адступілі, але частка іх засталася на афганскйа тэрыторыі. Напружанасьць на афганска-пакістанскай мяжы ўзнікла ў сувязі з апэрацыяй пошуку прыхільнікаў Талібану і Аль-Кайды, якую амэырканскія сілы праводзяць на Ўсходзе Афганістану пры дапамозе пакістанскіх жаўнераў