ФАЛУДЖА. Кіраўнік паліцэйскага пункту у Фалуджы заявіў, што амэрыканскія вайсковыя сілы пакінулі сёньня раніцай паліцэйскі пункт у цэнтры гэтага места на захадзе Іраку. Ірацкая паліцыя папрасіла амэрыканскіх вайскоўцаў пакінуць гэты паліцэйскі пункт, паколькі прысутнасьць амэрыканцаў, паводле іх цьверджаньняў, стварае пагрозу жыцьцю ірацкіх супрацоўнікоў паліцыі. Прэсавы прадстаўнік амэрыканскага войска у Фалуджы паведаміў, што ЗША не пакідаюць гэтае места, але спрабуюць перадаць больш функцыяў кантролю да ірацкай паліцыі.
Паліцыя ў Фалуджы пратэставала ўчора супроць прысутнасьці сілаў ЗША, заяўляючы, што гэта правакуе гвалт і напады.