[ 18:24 ]  Нямеччына пакуль не накіруе свае войскі у Ірак

БЭРЛІН. Нямеччына паведаміла пра рашэньне адправіць міратворчыя войскі ў Ірак толькі на патрабаваньне легітымнага часовага ўраду Іраку з мандатам ААН. Прэсавы прадстаўнік Канцлеру Нямеччыны Гэрхарда Шродара абвесьціў пра гэта сёньня ў Бэрліне. Заява з’явілася пасьля таго, як кіраўнік абароны ЗША Дональд Рамсфэльд паведаміў пра свае звароты да Нямеччыны і Францыі далучыцца да міратворчае місіі ў пасьляваенным Іраку. Міністар абароны Гішпаніі заявіў сёньня, што яго краіна адправіць 1300 вайскоўцаў ў міратворчыя сілы ў Іраку. Гішпанія падтрымлівала ЗША ў ірацкай кампаніі і накіравала 900 сваіх жаўнэраў ў часе вайны.