[ 18:37 ]  ЗША маюць праблемы бясьпекі у Іраку

БАГДАД. Паколькі напады на амэрыканскія войскі ў Іраку працягваюцца, прэзідэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што ЗША маюць праблемы зь бясьпекай ў Іраку. Прэзідэнт ЗША пад час свайго візіту у Афрыку заявіў пра гэта пасьля зьвестак пра сьмерць двух амэрыканскіх жаўнэраў у выніку нападаў на поўдні сталіцы Іраку. Яшчэ адзін амэрыканскі жаўнэр паранены. Джордж Буш сказаў, што войскі ЗША павінны “заставацца цьвёрдымі” перад нападамі “тых, хто шкадуе пра Садама Хусэйна” і што бясьпека ўрэшце будзе ўсталяваная ў Іраку.