[ 16:46 ]  НАТА спадзяецца на супрацоўніцтва краінаў Цэнтральнай Азіі

АЛМА-АТЫ. Гэнэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан сёньня заклікаў да бліжэйшага супрацоўніцтва з краінамі Цэнтральнай Азіі у справе змаганьня з міжнародным тэрарызмам. Джордж Робэртсан сказаў пра гэта пасьля сустрэчы з прэзідэнтам Казахстану Нурсалтанам Назарбаевым. Гэнэральны сакратар НАТА заявіў:“Краіны Цэнтральнай Азіі і краіны НАТА маюцю адзінную мэту і адзінную місію, і Казахстан на адным з першых месцаў у супрацоўніцтве з НАТА ў справе гэтых новых праблемаў бясьпекі.” Гэнэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан сказаў таксама, што кіраўніцтва НАТА міжнароднымі сіламі бясьпекі у Афганістане ад жніўня сёлета , азначае што Цэнтральная Азія будзе важнай часткай праграмы НАТА. Краіны Цэнтральнай Азіі дапамагалі пад час кампаніі у Афганістане, якой кіравалаі ЗША, дазволіўшы выкарыстоўваць сілам кааліцыі сваю паветраную прастору і некаторыя вайсковыя базы. Кааліцыйныя войскі і цяпер знаходзяцца у Кыгрызстане і Узьбекістане. Пазьней сёньня Джордж Робэртсан плянуе наведаць Кыгрызстан.