САФІЯ. Блізу баўгарскага партовага месту Варна расейская вайскова-вадалазная экспэдыцыя знайшла рэчы, якія дазваляюць дакладна ідэнтыфікаваць савецкую субмарыну кшталту “Шчупак”. Знойдзеныя часткі ўзбраеньня, вытворчая маркіроўка якіх дасьць магчымасьць вызначыць, якая менавіта субмарына затанула на Чорным моры блізу Варны. Разьбітую выбухам на дзьве часткі падводную лодку некалькі гадоў таму выпадкова знайшлі баўгарскія вадалазы-аматары. Лодка знаходзіцца на глыбіні 20 м. Мяркуецца, што гэта – савецкая субмарына “Шча-211”, якая ня вярнулася з баявога заданьня ў лістападзе 1941 г.