ПАЛАСА ГАЗА. Палестынская групоўка “Хамас” заяўляе, што перамір’е скончыцца, калі Ізраіль не вызваліць тысячы зьняволеных. Ізраільскія ўлады ў адказ заявілі, што гатовыя выпусьціць сотні зьняволеных, але далейшыя крокі ў гэтым кірунку будуць залежыць ад палестынскага боку, які павінен нэйтралізаваць тэрарыстаў і раззбраіць радыкальныя групоўкі. Аднак заснавальнік і духоўны лідэр “Хамас” шэйх Ахмэд Ясін папярэджвае, што, калі палестынскія зьняволеныя сябры ня будуць вызваленыя, ваяўнікі групоўкі ня будуць прытрамлівацца ўмоваў перамір’я, якое ёсьць часткай мірнага пляну “дарожная мапа”. Як паведамляюць палестынцы, ізраільскія вайскоўцы затрымалі трох палестынскіх хлопчыкаў, якія гулялі па-за межамі габрэйскага паселішча ў Заходнім Беразе Ярдану.