[ 18:46 ]  Чэхія накіруе 400 вайскоўцаў у Ірак

ПРАГА. Ніжняя палата парлямэнту Чэхіі канчаткова пацьвердзіла плян адпраўкі ў Ірак да 400 чэскіх вайскоўцаў. Яны будуць служыць ў фармаваньнях міжнародных сілаў стабілізацыі ў Іраку. Вайскоўцы будуць накіраваныя ў 7-ы вайсковы палявы шпіталь , які створаны ў траўні на поўдні Іраку у месьце Басра. Чэскі Сэнат пацьвердзіў плян адпраўкі ў мінулым месяцы. Паводле пляну, чэскія вайскоўцы будуць служыць пад камандаваньнем брытанцаў.