[ 17:49 ]  У Расеі выяўленае сховішча выбуховых рэчываў

МАСКВА. Міністар ўнутраных справаў Расеі Барыс Грызлоў паведаміў сёньня, што ў часе адмысловых антытэрарыстычных чыстак паліцыя выявіла вялікае сховішча выбуховых рэчываў у Тверскай вобласьці Расеі. Паліцыя і супрацоўнікі з Расейскай Фэдэральнай Службы Бясьпекі ўчора затрымалі двух чалавек і кафіскавалі 31,5 кг выбуховых рэчываў.