[ 03:48 ]  Белы Дом прызнаў, што прэзыдэнт ЗША карыстаўся неправеранай інфармацыяй

ВАШЫНГТОН. Белы Дом прызнаў, што прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, ня ведаючы таго, карыстаўся неправеранай інфармацыяй, калі сёлета ў студзені абвінаваціў рэжым Садама Хусэйна ў спробе закупіць уран ў Афрыцы. Заява прэсавага сакратара Белага Дому Майкла Энтана з’явілася пасьля публікацыі ў газэце “Вашынгтон Пост”. Выданьне прывяло словы неназванага высокапастаўленага прадстаўніка амэрыканскай адміністрацыі пра тое, што Бушу ня варта было ўзгадваць пра спробы Багдаду набыць уран. Прэзыдэнт спасылаўся на дадзеныя брытанскай выведкі