[ 16:48 ]  Узнагароды за інфармацыю пра прыхільнікаў Хусэйна

БАГДАД. Амэрыканска-брытанскае вайсковае кіраўніцтва ў Іраку прапаноўвае ўзнагароду за інфармацыю пра прыхільнікаў Садама Хусэйна, якія нападаюць на вайскоўцаў кааліцыі. Сёньня раніцай ў месьце Басра на поўдні краіны ў выніку абстрэлу цяжка паранены брытанскі вайсковец. У Багдадзе ў выніку выбуху параненыя двое вайскоўцаў ЗША. У паўночнай частцы сталіцы зь мінамёту абстраляная ваенная база Злучаных Штатаў. Пацярпелых няма.