[ 15:50 ]  Эўрапэйскія краіны -- першыя паводле ўзроўню жыцьця

АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Паводле штогадовай справаздачы ААН, найлепш жыць у Нарвэгіі, Ісляндыі і Швэцыі, а найгорш – у краінах Афрыкі. У справаздачы, зробленай на падствах дадзеных 2001 году, ЗША стаяць на 7-ым месцы, Канада – на 8-ым. У першую дзясятку таксама ўвайшлі Аўстралія, Нідэрлянды, Бэльгія, Японія й Швайцарыя. Сярод улічаных пры ацэнцы фактараў – прыбытак на душу насельніцтва, узровень адукацыі, якасьць аховы здароўя і прагназаваная працягласьць жыцьця.