[ 15:36 ]  Трагічна скончылася ўнікальная апэрацыя разьдзяленьня сіямскіх блізьнятаў

СЫНГАПУР. У Сынгапуры трагічна скончылася ўнікальная апэрацыя разьдзяленьня сіямскіх блізьнятаў, якія зрасьліся галовамі – сясьцёр Лалех і Ладан Біджані. Сёстры страцілі шмат крыві. Спачатку памерла адна, а праз некалькі гадзінаў – другая. Апэрацыя, якая доўжылася больш двух содняў, мусіла стаць унікальнай – упершыню была зробленая спроба падзяліць дарослых сіямскіх блізьнятаў.