[ 15:29 ]  Міжнародная канфэрэнцыя ў справах страхоўкі й пэнсыяў

КІШАНЁЎ. У сталіцы Малдовы праходзіць міжнародная канфэрэнцыя прысьвечаная праблемам удасканаленьня міждзяржаўных адносінаў у галіне сацыяльнага страхаваньня і пэнсыйнага забесьпячэньня. Паводле міністра працы й сацыяльнай абароны Малдовы Валерыяна Рэвэнкі, кіраўнікі пэнсыйных фондаў 17 краінаў, сярод якіх: Беларусь, Швэцыя, Румынія, Нямеччына, Украіна, Расея, будуць разглядаць пытаньні налічэньня й выплатаў пэнсыяў грамадзянам, што працуюць на прадпрыемствах сваіх дзяржаваў, а таксама іншыя праблемы, датычныя ўдасканаленьня сацыяльнай абароны грамадзянаў.