СУХАДОЛЬСК (Украіна). На сёньня ў лякарні, з падазрэньнем на вірусны гэпатыт-А знаходзяцца 490 жыхароў места Сухадольск Луганскай вобласьці, у тым ліку 130 дзяцей. Дыягназ пацьверджаны ў 482 чалавек, сярод якіх 119 дзяцей. Стан здароўя шпіталізаваных здавальняючы. Аварыйна-выратавальныя й камунальныя службы места вядуць замену вадаводных трубаў і чыстку каналізацыйных калектараў Сухадольску. Жыхары забясьпечваюцца прывазной пітной вадой. Сёньня новых хворых у лякарню не паступала. Нагадаю, што фактарам перадачы ўзбуджальніка гэпатыту-А стала пітная вада, інфекаваная ў выніку адначаснага прарыву сыстэмаў водазабесьпячэньня і каналізацыі пры высокіх грунтовых водах, нерэгулярнай падачы вады і забруджанасьці навакольнага асяродзьдзя сьцёкавай вадой.