[ 03:31 ]  Лідэр Патрыятычнага Саюзу Курдыстану з візытам у Маскве

МАСКВА. Лідэр Патрыятычнага Саюзу Курдыстану Джалал Талабані сёньня сустракаецца з расейскімі ўрадоўцамі ў Маскве. Ён будзе мець перамовы з кіраўніком МЗС Ігарам Івановым ды іншымі высокімі расейскімі чыноўнікамі з тым, каб абмеркаваць сытуацыю ў Іраку й двухбаковыя дачыненьні. Мяркуецца, што ў блізкім часе Маскву наведае й лідэр Курдзскай Дэмакратычнай партыі Масуд Барзані.