РАТЭРДАМ: У часе летняй сэсіі ў Ратэрдаме, Парляменцкая Ассамблея Арганізацыі Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе прыняла жорсткую рэзалюцыю ў справе Беларусі. У сэсіі ўдзельнічаць прадстаўнікі Палаты Прадстаўнікоў, а таксама апазыцыйныя лідэры: Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка і Андрэй Фёдараў. Паводле Анатоля Лябедзькі, асноўным у рэзалюцыі зьяўляецца пункт аб невыкананьні беларускімі ўладамі чатарох умоваў: аб доступе палітычных партыяў да СМІ, аб наданьні парляменту важкіх функцыяў і паўнамоцтваў, аб неўжываньні дыскрымінацыйных захадаў ў адносінах да палітычнай апазыцыі, і прыняцьці захадаў па ўмацаваньні клімату даверу, аб прыняцьці дэмакратаычнага выбарчага кодэксу і забясьпячэньні празрыстасьці выбарчага кодэксу. Заўтра адбудзецца круглы стол ў справе выбараў у Беларусі.