[ 21:15 ]  Барацьба з саранчой на Украіне

ДАНЕЦК. 140 тысячаў гектараў сельскагаспадарчых угодзьдзяў у Запарожскай і Хэрсонскіх абласьцях Украіны захапіла саранча. Як паведамляе міністэрства надзвычайных сытуацыяў Украіны, адмысловымі хімічнымі рэчывалі апрацавана ўжо каля 110 тысячаў гектараў. Барацьбу з саранчой вядуць 46 брыгадаў дзяржаўных станцыяў абароны расьлінаў пры дапамозе самалётаў ЯК-42 і гелікоптэраў Ка-26 і дэльтаплянаў. Адначасова адмыслоўцы дасьледуюць тэрыторыю, прылеглую да забруджаных участкаў. Паводле адмыслоўцаў, на палях выяўлены від, які мае высокую здольнасьць да міграцыі – так званы “італьянскі прус”.