АНКАРА. Прэм’ер-міністар Турэччыны Таджып Эрдаган паведаміў, што войскі ЗША вызвалілі 11 турэцкіх жаўнэраў, затрыманых ўчора на поўначы Іраку.
Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл абмяркоўваў вызваленьне з міністрам замежных справаў Турэччыны Абдулой Гюлем ў тэлефоннай размове. Абдул Гюль паведаміў, што вышэйшае камандаваньне амэрыканскіх войскаў не ведала пра затрыманьне.
З’явіліся паведамленьні, што Турэччына зачыніла адзінае перасячэньне мяжы краіны з Іракам – Харбур.