[ 15:19 ]  У Паласе Газа загінуў адзін палестынец і два былі параненыя

ПАЛАСА ГАЗА. У паселішчы Хузаа ў Паласе Газа ў выніку выбуху сёньня загінуў адзін палестынец і два былі параненыя. Як паведамляюць ізраільскія вайскоўцы, спрацавала выбуховае прыстасаваньне. Пакуль невядома, ці было яно ўсталявана наўмысна. У розных раёнах Паласы Газа мінулае начы адбыліся некалькі абстрэлаў і выбухаў. Пра пацярпелых не паведамляецца. Ля памежнага пераходу Суфа побач з ізраільскім патрулём выбухнула бомба. Каля габрэйскага паселішча Генеі-Таль недалёк ад гораду Хан-Юніс ізраільскія вайскоўцы трапілі пад абстрэл і распачалі вагонь у адказ. Другое паселішча ў цэнтры Паласы Газа было абсталянае з мінамётаў. Былі абстраляныя таксама і пазыцыі ізраільскіх войскаў у Рафахе.