[ 15:07 ]  7 ірацкіх паліцыянтаў загінулі ў выніку выбуху

РАМАДЗІ. 7 ірацкіх паліцыянтаў загінулі й некалькі дзесяткаў былі параненыя ў выніку выбуху ў заходнім ірацкім горадзе Рамадзі. Выбух адбыўся блізу будынку паліцэйскага ўчастку, побач зь якім амэрыканскія вайскоўцы ладзілі на вуліцы заняткі з будучымі супрацоўнікамі ірацкай паліцыі. Учора катарскі тэлеканал “Аль-Джазіра” перадаў аўдыёзапіс голасу, як мяркуецца, Садама Хусэйна. У запісаным звароце гаворыцца, што Садам і ягоныя паплечнікі знаходзяцца ў Іраку й ствараюць сілы супраціву замежнай акупацыі. Амэрыканскія вайскоўцы заяўляюць, што апэрацыя на поўначы краіны ў пошуку былога дыктатара й ягоных ўзброеных прыхільнікаў будзе працягвацца.