[ 21:48 ]  Шэсьць краінаў Эўропы пагадзіліся пра зьмены у канстытуцыі ЭЗ

БУХЛОВІЦЭ (ЧЭХІЯ). Міністры замежных справаў краінаў-будучых сябраў Эўразьвязу -- Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Вугоршчыны, Славеніі – і сталы сябра ЭЗ Аўстрыя сустракаліся сёньня на поўдні Чэхіі. Шэсьць краінаў Цэнтральнай Эўропы сёньня пагадзіліся пра супольныя высілкі дзеля зьменаў у першым праекце канстытуцыі Эўразьвязу.