БАКУ. Цэнтральная выбарчая камісія Азэрбайджану сёньня зарэгістравала сына Гейдара Аліева Ілхама кандыдатам на прэзыдэнта на будучых выбарах 15 кастрычніка. На мінулым тыдні група грамадзянаў вылучыла ягонаю кандыдатуру. Кандыдатам на прэзыдэнта зарэгістраваны й 80-гадовы Гейдар Аліеў, цяперашні кіраўнік Азэрбайджану. 41-гадовы Ілхам Аліеў – старшыня дзяржаўнай нафтавай кампаніі краіны й прэзыдэнт Нацыянальнага Алімпійскага камітэту.