[ 16:45 ]  Кучма заявіў, што ён ня будзе падоўжваць свой другі тэрмін

ЯЛТА. Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма сказаў, што ён ня будзе падоўжваць свой другі тэрмін, і застанецца на пасадзе прэзыдэнта да 2004 году. Гэтую заяву ён зрабіў сёньня ў часе саміту ў Ялце прадстаўнікоў ГУУАМ – Грузіі, Украіны, Узбекістану, Азэрбайджану й Малдовы. Тыдзень таму Кучма прадставіў парлямэнту шэраг паправак, сярод іх тую, што дазволіць правесьці наступныя прэзыдэнцкія выбары разам з парляманцкімі ў 2006 годзе. Аднак сёньня Кучма заявіў, што першыя сумесныя выбары будуць прызначаныя на 2014 год