[ 03:35 ]  Прэзыдэнт ЗША вітае крокі Йзраілю й Палестынскае аўтаноміі

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш вітаў крокі Йзраілю й Палестынскае аўтаноміі ў справе рэалізацыі міжнароднага пляну мірнага разьвязаньня на Блізкім Усходзе. Паводле Буша, пагадненьне пра замірэньне з Ізраілем, абвешчанае шэрагам палестынскіх экстрэмісцкіх груповак і вывад ізраільскага войска з паласы Газа і места Бэтліем, дэманструюць рашучасьць абодвух бакоў дасягнуць міру ў рэгіёне. У чой самы час Буш прызнаў, што палестынцам і йзраільцам трэба яшчэ пераадолець нямала праблемаў, улучна з узаемнай варожасьцю.