[ 22:33 ]  Канадзкі прэм’ер-міністар паабяцаў невераемныя гульні на Алімпіядзе 2010

ПРАГА. Сёньня на паседжаньні ў Празе Міжнародны Алімпійскі камітэт вырашыў, што зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году адбудуцца ў канадзскім Ванкувэры. На месца гаспадара алімпійскіх гульняў прэтэндавалі таксама паўдзённакарэйскі Пьёнгчанг і аўстрыйскі Зальцбург. Ванкувэр пад час галасаваньня атрымаў на тры галасы больш, чым паўдзённакарэйскі Пьёнгчанг. Канадзкі прэм’ер-міністар паабяцаў, што адбудуцца “невераемна пасьпяховыя гульні ” у ціхаакеанскім партовым месьце і бліжэйшым горным курорце Уістлэр. Як плянуецца, спаборніцтвы ў закрытым памяшканьні, такія, як хакей на лёдзе, бег на каньках і кэрлінг, будуць адбывацца у Ванкувэры альбо яго навакольлях. Спаборніцтвы на іртах, спаборніцтвы на табаганах будуць ладзіцца ў Уістлэры. , што адбудуцца “невераемна пасьпяховыя гульні ” у ціхаакеанскім партовым месьце і бліжэйшым горным курорце Уістлэр. Як плянуецца, спаборніцтвы ў закрытым памяшканьні, такія, як хакей на лёдзе, бег на каньках і кэрлінг, будуць адбывацца у Ванкувэры альбо яго навакольлях. Спаборніцтвы на іртах, спаборніцтвы на табаганах будуць ладзіцца ў Уістлэры.