[ 19:20 ]  Дж. Буш задаволены мірным працэсам на Блізкім Усходзе

ВАШЫНГТОН. Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дж. Буша задаволеная крокамі, зробленымі Ізраілем і Палестынай дзеля міру на Блізкім Усходзе. Пра гэта заявіў Дж.Буш у сваім сёньняшнім выступе, з нагоды апошніх вестак з Блізкага Усходу. Некалькі палестынскіх вайсковых групаў спынілі змаганьне і ізраільскія войскі пакінулі некатарыя палестынскія тэрыторыі. Дж. Буш дадаў, што ён будзе ўважлівы да сутнасьці канфлікту на Блізкім Усходзе і што ён памятае пра палестынскія вайсковыя групы, лідары якіх – супроць Ізраілю. Дж. Буш вылучыў Хамас як “далёка не мірную” арганізацыю, якая можа аднавіць напады супроць Ізраілю.