ГААГА. Сэрбскія ўлады перадалі Гаагскаму трыбуналу абвінавачанага ў ваенных злачынствах вышэйшага афіцэра Весяліна Сьліванчаніна. Як паведаміў прадстаўнік трыбуналу, Сьліванчанін ужо знаходзіцца пад вартай у Гаазе. Былы палкоўнік сэрбскага войска быў арыштаваны з чэрвені ў Бялградзе пасьля 10-гадзіннай аблогі хаты, у якой ён хаваўся. Ягоныя прыхільнікі – сэрбскія нацыяналісты – на знак пратэсу ўчынілі масавыя забурэньні. Гаагскі трыбунал абвінавачвае Весяліна Сьліванчаніна ў датычнасьці да забойства амаль двух сотняў чалавек у харвацкім месьце Вукавар у 1991 годзе.