[ 03:30 ]  Абвешчаныя пляны Італіі на пасадзе старшыні Эўразьвязу

СТРАСБУРГ. Італія, якая паводле прынцыпу ратацыі заняла пасаду старшыні Эўрапэйскага Зьвязу, маке намер дамагацца прыняцьця канстытуцыі Эўразьвязу, дапамагаць разьвязаньню канфлікту на Блізкім Усходзе і будаваць абаронныя сілы Зьвязву. Пра гэта заявіў у часе выступу ў італянскім парляманце міністар замежных справаў Італіі Франка Фраціні. Ён таксама падкрэсьліў, што Эўразьвяз будзе імкнуцца да паляпшэньня адносінаў са Злучанымі Штатамі і рыхтавацца да прыняцьця ў свае шэрагі дзесяці краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і Міжземнамор’я.