[ 03:28 ]  Прэм’ер-міністры Палестынскае аўтаноміі і Ізраілю правялі плённыя перамовы

ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністры Палестынскае аўтаноміі і Ізраілю Махмуд Абас і Арыэль Шарон абмеркавалі шляхі рэалізацыі міжнароднага пляну мірнага разьвязаньня на Блізкім Усходзе. Паводле ізраільскіх сродкаў масавай інфармацыі, Шарон і Абас дамовіліся стварыць чатыры сумесных камітэты ў бясьпецы, барацьбе супраць тэрарызму, праблеме палестынскіх зьняволеных і гандлі. Шарон заявіў, што ён не пярэчыць супраць параезду лідара аўтаноміі Ясіра Арафата ў паласу Газа. Апошнія паўтара гады Арафат не пакідае сваёй, заблякаванай ізраільскім войскам рэзыдэнцыі ў месьце Рамалах на Заходнім беразе Ярдану. У часе прэсавай канфэрэнцыі перад пачаткам сустрэчы Шарон падкрэсьліў, што дзеля разьвязаньня канфлікту ён гатовы пайсьці на балючыя кампрамісы, але не з тэрарыстамі. Абас, у сваю чаргу, заклікаў Ізраіль спыніць забойствы лідараў радыкальных груповак і рэйды на палестынскія тэрыторыі.