[ 17:40 ]  Ва Ўкраіне на гэпатыт А хворыя амаль 500 чалавек

СУХАДОЛЬСК (Украіна). У Луганскай вобласьці Ўкраіны моцна вырасла колькасьць хворых на гэпатыт А. У месьце Сухадольск дыягназ пацьверджаны амаль у 400-от чалавек. 90 зь іх – дзеці. Усяго, з падазрэньнем на гэпатыт А шпіталізаваныя каля 500 чалавек, сярод якіх 135 дзяцей. Цяпер для разьмяшчэньня пацыентаў у месьце адчыненыя два дадатковыя стацыянары. Адмысловая праверка паказала, што прычынай выбуху гэпатыту стала няякасная пітная вада. Мясцовыя эпідэміёлягі папярэджваюць, што колькасьць хворых будзе павялічвацца.