РАМАЛАХ. Кіраўнік ураду Палестынскае аўтаноміі Махмуд Абас спадзяецца, што ягоная сустрэча з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам прывядзе да хутчэйшай рэалізацыі пляну блізкаўсходняга разьвязаньня, вядомага як “дарожная мапа”. Сустрэча адбудзецца сёньня ўвечары. У панядзелак, адпаведна пляну, Ізраіль перадаў палестынцам кантроль над асноўнай магістральлю ў паласе Газа. Сілы бясьпекі Палестынскай аўтаноміі абавязаліся не дапускаць новых нападаў на ізраільцаў. Напады, аднак, не спыняюцца. Сёньня раніцай на Заходнім беразе Ярдану недалёка ад места Тулькарм быў абстраляны ізраільскі блёкпост. Баявік забіты вагнём ув адказ.