[ 17:20 ]  Абнародваны сьпіс пэрсонаў нон-грата ў краіны Эўразьвязу

САРАЕВА. Эўрапэйскі Зьвяз абнародваў сьпіс выхадцаў з балканскіх краінаў, якім цяпер забаронены ўезд у краіны Зьвязу і транзіт праз іхныя тэрыторыі. У сьпісе ймёны 12-ці чалавек, пераважна басьнійскіх сэрбаў, якіх падазраюць у спрыяньні ваенным злачынцам. Сярод згаданых у сьпісе – жонка й сын Радавана Караджыча, якога шукае Гаагскі трыбунал і Міларад Лукавіч, які лічыцца арганізатарам забойства прэм’ер-міністра Сэрбіі Зорана Джындзіча.